Плошча 19 снежня 2010 года ў Мінску
Тры гады таму ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. У Мінску 19 снежня 2010 года адбылася масавая акцыя пратэсту, якая была жорстка разагнаная.
Да мінулай гадавіны выбараў праваабаронцы з Lawtrend выдалі кнігу “Пасляслоўе… Плошча 2010 вачамі беларускіх праваабаронцаў”.
Еўрарадыё выкладае ўнікальныя запісы жывога эфіру з месца падзеяў і прамыя ўключэнні з аўтазакаў.