Польшча сёлета зарэгістравала рэкорд па мігрантах на мяжы з Беларуссю

На мяжы Беларусі з Польшчай, ілюстрацыйнае фота

На мяжы Беларусі з Польшчай, ілюстрацыйнае фота / x.com/Straz_Graniczna

Польскія памежнікі ад пачатку 2024 года да 15 снежня зарэгістравалі 30 тысяч нелегальных спробаў мігрантаў перасячы мяжу з тэрыторыі Беларусі, перадае Радыё "Свабода".

Пра тое, што сёлета адзначаецца значны рост неўрэгуляванай міграцыі, інфармагенцтву dpa паведаміў высокапастаўлены ўрадавы чыноўнік Польшчы.

Для параўнання. Падчас парламенцкіх дэбатаў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Чэслаў Мрочак казаў, што за 2023 год было зафіксавана каля 26 тысяч такіх спробаў, а ў 2022-м — больш за 15 тысяч.

Міграцыйны крызіс на межых Беларусі з краінамі ЕС цягнецца з сярэдзіны 2021 года. Еўрасаюз вінаваціць рэжымы Беларусі і Расіі ў штучным стварэнні гэтага крызісу, які называюць формай гібрыднай вайны супраць заходняга свету. Летам 2022-га Польшча паставіла на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 5,5 метра з электроннай сістэмай назірання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі