Польскія памежнікі затрымалі 31 мігранта на беларуска-польскай мяжы

Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі 31 чалавек спрабаваў перасекчы беларуска-польскую мяжу, рассказалі ў Пагранслужбе Польшчы. У асноўным, гэта грамадзяне Індыі, Егіпта, Ірака і Сірыі. Іх затрымалі.

З пачаткам ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне міграцыйны крызіс сышоў з інфармацыйнай прасторы. У канцы сакавіка беларускія ўлады ліквідавалі пункт размяшчэння мігрантаў, які для іх арганізавалі ў лагістычным цэнтры "Брузгі". Па стане на 20 сакавіка ў "Брузгах" знаходзілася 409 мігрантаў. Іх планавалі вывезці эвакуацыйнымі рэйсамі. Але спробы незаконна патрапіць з Беларусі ў Польшчу так і не спыніліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі