Пра (не)дыктатуру Лукашэнкі, вайну і голас Прыгожына з таго свету — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава

Ніякі Лукашэнка не дыктатар і рэжым у Беларусі не дыктатарскі. Вось калі б Лукашэнка мог прыйсці ў ЗША, Расію ці Кітай, тупнуць там нагой, загадаць, каб рабілі так, як ён скажа, і ўсё кінуліся выконваць — вось тады б можна было казаць пра нейкага дыктатара Лукашэнку і яго дыктатарскі рэжым! А так… Інструментаў дыктатарскіх няма ў яго! І не трэба казаць пра нейкія там рэпрэсіі ў краіне, палітвязняў, вынішчаную грамадзянскую супольнасць і знішчаную свабоду слова — гэта іншае, вы не разумееце…

Якія вызначэнні ў дыктатуры і на каго разлічаныя гэтыя дзіцячыя адгаворкі Лукашэнкі? Чаму ў свеце робіцца ўсё больш небяспечных для беларусаў краін і як на настроі дыяспары ўплывае сітуацыя з Васілём Верамейчыкам? Чым  адметныя апошняе “памілаванне” палітвязняў і злівы тэлефонных размоў Лукашэнкі з Прыгожыным? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі