Працаўнікоў завода "Палімір" заклікалі "не дапусціць палітычнага экстрэмізму"

Падчас сустрэчы на "Паліміры"

Падчас сустрэчы на "Паліміры" / gazeta.naftan.by

5 студзеня на заводзе "Палімір" ААТ "Нафтан" збіралі працаўнікоў "структурных падраздзяленняў дапаможных цэхаў". З імі размаўлялі прадстаўнікі кіраўніцтва прадпрыемства і сілавікі. Намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах "Нафтана" Ігар Нікіцін заклікаў прысутных быць пільнымі і "не дапусціць палітычнага экстрэмізму як у працоўным калектыве ў прыватнасці, так і ў краіне ў цэлым", піша gazeta.naftan.by.

Той жа Нікіцін палохаў працаўнікоў "Паліміра", што "апошнім часам назіраецца павелічэнне спробаў парушэння дэструктыўнымі сіламі грамадска-палітычнай стабільнасці ў краіне". Але не стаў удакладняць, што меў на ўвазе. Сказаў толькі, што гэта звязана "з перыядам падрыхтоўкі нашай краіны да электаральнай кампаніі".

На сходзе прысутным паведамілі, што "працоўны калектыў" "Нафтана" вылучае на выбарах у Палату прадстаўнікоў Дзяніса Карася, цяперашняга дэпутата, які раней працаваў на прадпрыемстве. Летась яго не пусцілі ў "камандзіроўку" ў Польшчу — польскія памежнікі развярнулі на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі