Прагноз надвор’я ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Прагноз надвор’я ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 1 снежня з-за парывістага ветру (ад 14 да 20 м/с). У пятніцу пройдуць мокры снег і дождж. На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад 0 да -5 градусаў (у Гомельскай вобласці — да +7).

У выхадныя дні тэмпература паветра крыху панізіцца, але, як і ў лістападзе, яна будзе перавышаць кліматычную норму, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. У суботу, 2 снежня, месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег). У начныя гадзіны будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, у дзённыя гадзіны — ад мінус 2 да плюс 3.

У нядзелю, 3 снежня, таксама чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Калі ўначы будзе ад -5 да +1 градуса, дык удзень — ад -3 да +2. У панядзелак, 4 снежня, у начныя гадзіны прагназуецца 1-6 градусаў марозу, у дзённыя — ад -3 да +3 градусаў. Кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу магчымыя амаль па ўсёй Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі