Пракуратура ЗША назвала 13 расіян, якіх падазраюць ва ўмяшанні ў выбары
Амерыканская пракуратура абвінаваціла 13 грамадзян Расіі ва ўмяшанне ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе, паведамляе РБК. Поўны спіс падазраваных апублікаваны на сайце Мінюста ЗША.
У спісе згадваюцца наступныя расійскія грамадзяне: Яўген Віктаравіч Прыгожын, Міхаіл Іванавіч Быстроў, Міхаіл Леанідавіч Бурчык (таксама вядомы як Міхаіл Абрамаў), Аляксандра Юр'еўна Крылова, Ганна Уладзіславаўна Багачова, Сяргей Паўлавіч Полазаў, Марыя Анатолеўна Боўда (таксама вядомая як Марыя Анатолеўна Бяляева), Роберт Сяргеевіч Боўда, Джэйхун Насімі аглы Асланаў (таксама вядомы як Джэйхун Асланаў), Вадзім Уладзіміравіч Падкапаеў, Глеб Ігаравіч Васільчанка, Уладзімір Вянкоў. Таксама ў дакуменце называюцца такія арганізацыі, як "Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў", Concord Management і Concord Catering.
Дакумнт падпісаны спецыяльным пракурорам Робертам Мюлерам.
У ім гаворыцца, што сваю дзейнасць па ўмяшанні ў амерыканскія выбары "Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў" распачало яшчэ ў 2014 годзе. Фігуранты выкарыстоўвалі фальшывыя імёны ў сацсетках, арганізоўвалі там палітычныя дыспуты, каб "прынізіць ролю Хілары Клінтан і дапамагчы абранню прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа". Гаворыцца, што ўдзельнікі групы часам кралі сапраўдныя акаўнты грамадзян ЗША.