Пракурор МКС — супраць прапановы стварыць трыбунал па расійскай агрэсіі
Карым Хан / AP
Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) Карым Хан лічыць непатрэбнай прапанову Еўрасаюза па стварэнні спецыяльнага трыбуналу, які будзе прыцягваць да адказнасці за злачынствы, учыненыя ва Украіне, перадае "Голас Амерыкі".
З гэтай прапановай выступіла на мінулым тыдні старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Дзейнічаць такі трыбунал павінен пры падтрымцы ААН.
Карым Хан заявіў, што ЕС няправільна патрактаваў закон. Па яго словах, МКС здольны заняцца пераследам высокапастаўленых палітычных асобаў, вінаватых у ваенных злачынствах ва Украіне.
Хан прызнаў, што МКС не зможа прыцягнуць да адказнасці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Аднак, лічыць ён, пад суд могуць трапіць высокапастаўленыя дзеячы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.