Прапагандыстка чаплялася да еўрапейскіх дыпламатаў у Курапатах

Еўрапейскія дыпламаты ўшаноўваюць памяць ахвяр сталінскага рэжыму

Еўрапейскія дыпламаты ўшаноўваюць памяць ахвяр сталінскага рэжыму / facebook.com/EUinBelarus

Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскага тэрору ў Курапатах пад Мінскам. Напярэдадні Дзядоў да мемарыяла прыйшлі супрацоўнікі амбасадаў краін ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі.

"Народны мемарыял Курапаты — сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, што ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяраў і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею, што ўрокі гісторыі будуць засвоеныя", — гаворыцца на старонцы прадстаўніцтва ЕС у Facebook.

Акцыя еўрапейскіх дыпламатаў традыцыйная. І кожны раз іх атакуюць прапагандысты. На гэты раз адзначылася прапагандыстка з "СБ. Беларусь сегодня" Людміла Гладкая. Яна чаплялася да дыпламатаў з правакацыйнымі пытаннямі.

Прапагандыстка чаплялася да еўрапейскіх дыпламатаў у Курапатах
facebook.com/EUinBelarus
Прапагандыстка чаплялася да еўрапейскіх дыпламатаў у Курапатах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі