Пратэст: ФК "Першы Рэгiён" прыпыняе выступ у другой лізе

Пратэст: ФК "Першы Рэгiён" прыпыняе выступ у другой лізе

Футбольны клуб "Першы Рэгiён" прыпыняе выступ у другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда з Брэста напісала адкрыты ліст у Беларускую федэрацыю футбола.

"Мы не згодныя з тымі з'явамі, якія адбываюцца ў беларускім спорце і краіне ў дачыненні да спартоўцаў, каманд і прадстаўнікоў СМІ", — пішуць футбалісты. Яны вырашылі выказаць "салідарнасць з калегамі, якія доўгія гады ў любым стане змагаліся да крыві за гонар Беларусі на спаборніцтвах, якія прасоўвалі наш спорт у медыйным полі наперад, не даючы безнадзейна адстаць ад сучасных тэндэнцый у вобласці спорту".
 
Нямала спартоўцаў абурыла затрыманне і 15-суткавы арышт вядомай баскетбалісткі Алены Леўчанка за ўдзел у мірных пратэстах. Гандбольны клуб "Віцязь-Леон" у знак пратэсту не выйшаў на матч і быў адхілены ад нацыянальнага чэмпіянату.

Пратэст: ФК "Першы Рэгiён" прыпыняе выступ у другой лізе
vk.com/f1rstreg1on

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі