Праўладных спартоўцаў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў
Аліна Гарнасько / Прэсбол
30 беларусам, сярод якіх 14 атлетаў, дактары, трэнера і суддзі, прысвоены нейтральны статус. Такое рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG).
У спісе — спартыўныя гімнасты Ягор Шарамкоў, Алена Цітавец, Мікіта Парфяновіч, мастацкія гімнасты Аліна Гарнасько, Анастасія Салас, Лізавета Зоркіна, скакуны на батуце Іван Літвіновіч, Андрэй Буйлоў, Алег Рабцаў, Станіслаў Яскевіч, Кацярына Яршова і іншыя.
Як адзначае выданне Tribuna.by, Шарамкоў, Гарнасько, Салас, Літвіновіч, Буйлоў, Рабцаў, Яскевіч, Яршова — падпісанты ліста за Лукашэнку ў 2020 годзе.
Але, заўважае "Наша Ніва", допуск да міжнародных спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў яшчэ не азначае ўдзел у летняй Алімпіядзе ў Парыжы. Гэта звязана з рашэннем Еўрапейскага гімнастычнага саюза (European Gymnastics), які прагаласаваў супраць вяртання спартоўцаў з Беларусі і Расіі на еўрапейскія турніры з 1 студзеня 2024 года. І гэтае рашэнне моцна ўскладняе выкананне кваліфікацыі на Гульні-2024 нават у выпадку фармальнага допуску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.