Праваабаронцы прызналі палівязнямі супрацоўнікаў "Корпуса" і яшчэ пяць чалавек

Праваабаронцы прызналі палівязнямі супрацоўнікаў "Корпуса" і яшчэ пяць чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Аляксея Салдаткіна, Віктара Фенчука (экс-кіраўнік "Аховы птушак Бацькаўшчыны"), Аляксандра Багданава (арт-менеджар "Папа Бо"), Максіма Крука (мастак "Корпуса"), Кірыла Волаха, Алега Караля і Мікалая Папеку (паэт-пчаляр з Пружаншчыны). Як піша праваабарончы сайт "Вясна", усім ім выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). 

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах, ды спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Lawtrend, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

На сёння ў Беларусі налічваюцца 674 палітвязні і тысячы людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі