Прысуд палітвязню Дзянісу Івашыну могуць агучыць 14 верасня

Прысуд палітвязню Дзянісу Івашыну могуць агучыць 14 верасня

Прысуд палітвязню Дзянісу Івашыну могуць агучыць 14 верасня, паведамляюць правааабронцы. Суд над журналістам праходзіць у Гродне ў закрытым рэжыме. У панядзелак Івашын выступіў з апошнім словам.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021-га. Спачатку яго падазравалі ва "ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў". Восенню стала вядома пра падазрэнне ў "здрадзе дзяржаве" (у супрацоўніцтве з украінскай разведкай). Беларускія праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем. Івашын вядомы найперш расследаваннямі пра ўкраінскіх сілавікоў, якія пасля Майдана ў 2014 годзе збеглі ў Беларусь і ўладкаваліся ў міліцыю.

Суд над палітвязнем працягваецца са жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Журналісту пагражае да 15 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі