Пяць украінцаў памянялі імёны ў пашпарце на "Айфон Сім", каб выйграць iPhone 7
Незвычайную акцыю па продажы iPhone 7 запусціла ўкраінская сетка "Алло". Яна прапанавала ахвочым афіцыйна памяняць у пашпарце імя на "Айфон Сім", паказаць у якасці доказа скан пашпарта і пасля праверкі атрымаць бясплатна новы гаджэт. Шчаслівымі ўладальнікамі смартфонаў мусілі стаць першыя пяцу удзельнікаў, паведамляе ain.ua.
Продажы iPhone 7 ва Украіне стартавалі 21 кастрычніка, а першы шчасліўчык быў выяўлены 28-га. У самой кампаніі звесткі ўдзельнікаў не паведамляюць, хоць цяпер усіх пераможцаў клічуць аднолькава.
Паводле інфармацыі СМІ, першым пераможцам стаў 20-гадовы Аляксандр Турын. Хлопец кажа, што, магчыма, зноў памяняе імя, калі прыйдзе час заводзіць дзяцей. Пра акцыю ён даведаўся ад сябра, які палічыў гэтую прапанову жартам. А вось Аляксандр рызыкнуў паверыць і выйграў iPhone 7.
Дарэчы, першая фатаграфія ўдзельніка з новым пашпартам, якую масава репосцілі ў сацсетках, апынулася фэйкам У сетцы "Алло" кажуць, што першы ўдзельнік акцыі падрабіў звесткі, каб праверыць, ці праўда, пераможца атрымае гаджэт бясплатна. Астатнія ўдзельнікі, якія падалі свае звесткі, прайшлі праверку.