Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі — Сахашчык

Валерый Сахашчык 

Валерый Сахашчык  / pozirk.online

Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі, заявіў у нядзелю ў Варшаве прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык. Гэтую заяву, піша "Позірк", ён зрабіў падчас выступу на мітынгу, прысвечаным Дню Волі — 106-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

"Я гэта дакладна ведаю", — падкрэсліў Сахашчык. Акрамя таго, паводле яго слоў, "беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на картах у бок Вільнюса", іншымі словамі рыхтуюць "нейкі бліцкрыг". Улады Расіі і Беларусі спадзяюцца, што "цывілізаваны свет будзе шакіраваны" такой эскалацыяй агрэсіі і "спыніць супраціўленне", заявіў прадстаўнік АПК. Гэтыя крокі, паводле яго слоў, Масква пачала планаваць з-за няўдач у вайне з Украінай. Сахашчык лічыць, што "Расію чакае вялікая ваенная катастрофа", і "што расійскія і беларускія генералы добра гэта адчуваюць". Паводле яго ацэнкі, Расія не змагла скарыстацца перапынкам у пастаўках заходняй дапамогі Украіне — яна "кінула ўсе свае рэзервы і паспрабавала пераламаць сітуацыю на фронце, і нічога ў яе не атрымалася", растлумачыў свой пункт гледжання Сахашчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі