Расія хоча "замяць" пытанне з крушеннем самалёта ў Актау — Ільхам Аліеў
Ільхам Аліеў
Ільхам Аліеў заявіў, што самалёт, які пацярпеў крушэнне ў Актау, быў пашкоджаны расійскім бокам пры абстрэле. Прэзідэнт Азербайджана адзначыў, што "расійскі бок хоча замяць гэтае пытанне".
Аліеў расказаў пра тры патрабавання, прад'яўленыя Баку Расіі. Адно з іх было выканана ўчора:
— Па-першае, расійскі бок павінен папрасіць прабачэння ў Азербайджана. Па-другое, павінен прызнаць сваю віну. Па-трэцяе, вінаватыя павінны быць пакараныя, прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, і Азербайджанскай дзяржаве, пацярпелым пасажырам і членам экіпажа павінны быць выплачаны кампенсацыі. Гэта нашы ўмовы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.