Расія перакінула ў Курскую вобласць 5 тысяч вайскоўцаў. Трэба мінімум 20 тысяч
Суджа
Расія перакінула ў Курскую вобласць каля пяці тысяч вайскоўцаў. Пра гэта са спасылкай на крыніцы піша The Wall Street Journal.
Сярод іх — брыгада, якая ваявала ў Данецкай вобласці.
Аднак паводле ацэнак суразмоўцаў выдання для таго, каб адбіць наступ УСУ, Расіі трэба як мінімум у чатыры разы больш салдат. Пакуль няма прыкмет таго, што будуць перакінутыя дадатковыя злучэнні.
Паводле ацэнак заходніх разведак, у Курскай вобласці дзейнічаюць каля шасці тысяч ваенных УСУ, яшчэ чатыры тысячы сабраны ў Сумской вобласці для падтрымкі аперацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.