Расійскі разведвальны карабель "Іван Хурс" мог быць пашкоджаны ўкраінскім надводным беспілотнікам. Пра гэта ўскосна сведчыць відэа яго атакі, якое было апублікаванае ў чацвер. Пра гэта ж pravda.com.ua распавяла крыніца ва ўкраінскіх вайсковых колах: "Не затануў, але пападанне было, ёсць значныя пашкоджанні корпуса і абсталявання. Цяпер расіяне яго спешна рамантуюць".
Мінабароны РФ напярэдадні адмаўляла, што "Іван Хурс" быў пашкоджаны, сцвярджала, што атаку трох беспілотнікаў удалося адбіць. На апублікаваным відэа было відаць, як знішчаліся беспілотнікі, якія набліжаліся да карабля. Атрымліваецца, што адзін з іх усё ж прарваўся.