Расію і Беларусь могуць выключыць з Міжнароднага паралімпійскага камітэта

Эмблема паралімпійскіх гульняў
Эмблема паралімпійскіх гульняў

Беларусь могуць выключыць з Міжнароднага паралімпійскага камітэта (IPC) з-за ролі ў вайне ва Украіне, піша выданне Inside the Games са спасылкай на прэзідэнта камітэта Эндру Парсанса.

Мяркуецца, што прадстаўнікі арганізацыі прымуць рашэнне ў лістападзе. IPC зможа прагаласаваць за прыпыненне ці спыненне ўдзелу Беларусі ў Паралімпійскім камітэце.

Сёлета паралімпійскі камітэт спярша дазволіў спартоўцам з Расіі і Беларусі браць удзел у гульнях пад нейтральным сцягам, а потым адхіліў абедзве каманды.

“Што да будучыні, мы не ведаем, — сказаў Парсанс. — Усе залежыць ад таго, што будзе з вайной”.

На лістападаўскім сходзе прапануецца прагаласаваць па яшчэ адным пытанні: ці абавязковае выкананне алімпійскага перамір'я для таго, каб уваходўіць у МПК. Алімпійскае перамір'е — мірнае пагадненне, якое дзее ад пачатку Алімпійскіх гульняў да завяршэння Паралімпійскіх гульняў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі