Ратаваў сябра і загінуў. У Лідскім раёне патанулі два маладых хлопца
За апошнія тыдні чэрвеня ў азерах і рэках Беларусі патанула больш за 70 чалавек / Еврорадио
Трагедыя адбылася на беразе ракі Нёман у Лідскім раёне днём, 10 ліпеня.
Па дадзеным следства, 18-гадовы жыхар Ліды разам з 16-гадовым сябрам і сям'ёй адпачываў на беразе ракі Нёман паблізу вёскі Пескаўцы.
Раптам непаўнагадовы малады чалавек пачаў тануць. Яму на дапамогу кінуўся старэйшы сябар, аднак не змог дапамагчы і патануў сам. Яго цела вадалазы не знайшлі.
Цела 16-гадовага хлопца вынялі з вады без прыкмет жыцця. Устаноўлена, што месца, дзе адпачывалі маладыя людзі, не прызначана для купання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.