Рэкорд: на выбарах у Беларусі датэрмінова прагаласавала 36,05%

Рэкорд: на выбарах у Беларусі датэрмінова прагаласавала 36,05%

На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі датэрмінова (з 6 да 10-га кастрычніка) прагаласавала 36,05% выбаршчыкаў. Пра гэта ўвечары ў суботу паведаміў Цэнтрвыбаркам. Найбольш датэрмінова прагаласавалі ў Віцебскай вобласці — 39,49%, у Гомельскай вобласці — 37,89%, у Брэсцкай — 37,5%, у Мінскай — 36,89%, у Гродзенскай — 36,84%, у Магілёўскай вобласці — 36,65%, у Мінску — 29,49%. За межамі нашай краіны прагаласавалі датэрмінова 30,25%.

Назіральнікі: На выбарах прыпісваюць да 25% яўкі, ёсць "каруселі"

У 2010-м на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі датэрмінова прагаласавала 23,1% выбаршчыкаў, у 2006-м — 31,3%.

Асноўны дзень галасавання — 11 кастрычніка. Слухай, глядзі і чытай Еўрарадыё.

Студэнтка, якая не галасавала датэрмінова: Нічога мне за гэта не было!

Фота: БЕЛТА

Рэкорд: на выбарах у Беларусі датэрмінова прагаласавала 36,05%

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі