Рэлігія здрады: што прымусіла сябра БХД прызнацца ў працы на КДБ — эфір

Яўген Дудкін

Яўген Дудкін / racyja.com

Чарговы “агентурны” скандал скалануў беларускія дэмсілы. Гэтым разам у супрацы з КДБ нібыта прызнаўся сябра (цяпер ужо, відаць, былы) Управы партыі БХД Яўген Дудкін. Але чым далей разгортваўся скандал, тым больш супярэчнасцяў выяўлялася. То сцвярджалі, што Дудкін сам прызнаўся ў супрацы, то гаварылі, што гэта было сказана спецыяльна каб выявіць іншых “ворагаў”. Усплыла і тэма рэйдарскага захопу і “кубла лукашэнкаўскіх спецслужб” у Польшчы, і шмат чаго яшчэ... І гэта без уліку таго, што сам аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ўжо ў Польшчы падзяліўся на дзве структуры, дзе кожная лічыць сябе сапраўдным БХД і вінаваціць іншых у здрадзе ідэалам.

Што прымусіла сябра БХД пайсці на супрацу з КДБ і ці не супярэчыць гэта хрысціянскай маралі? Што адбываецца ў шэрагах хрысціянскіх дэмакратаў і чаму яны не могуць паразумецца? Ці сапраўды ў Польшчы ёсць актыўная суполка лукашэнкаўскай агентуры і як на гэта рэагуюць польскія службы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дактарант Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, экс-сябра Управы партыі БХД Яўген Дудкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.