Рэйсы "Белавія" з Гомеля ў Маскву адкладаюцца яшчэ на тыдзень

"Белавія", ілюстрацыйнае фота

"Белавія", ілюстрацыйнае фота

Кампанія "Белавія" яшчэ на тыдзень адмяніла авіярэйсы Гомель-Масква-Гомель.

Пра адмену рэйсаў стала вядома на мінулым тыдні: тады паведамлялася пра адмену да 3 лістапада.

На гэтым тыдні рэгулярныя перавозкі ў Маскву не аднавіліся, заўважыў сайт "Флагшток". Прадпрыемства "Гомельаблаўтатранс" адмяніла рэйсавы аўтобус у аэрапорт да 10 лістапада ў сувязі адменай авіярэйсаў.

"Белавія" не каментуе адмену палётаў і нават не паведамляе пра іх адмену. Тым часам неафіцыйна паведамлялася, што ў кампаніі бракуе бартоў: некаторыя самалёты праз свой тэхнічны стан знаходзяцца на рамонце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі