"Рэжым не мае сродкаў, каб адпомсціць беларусам за мяжой" — Азараў

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі заклапочаны сваім выжываннем / Карыкатура dw.com
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі заклапочаны сваім выжываннем / Карыкатура dw.com

"На маю думку, рэжым [Аляксандра Лукашэнкі] не мае сродкаў, каб адпомсціць беларусам за мяжой", — кажа ў гутарцы з racyja.com прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў. "Спецслужбы Польшчы і Літвы гарантуюць нам бяспеку, — працягвае ён. — Яны кажуць, што сочаць за беларусамі, сочаць за бяспекай беларусаў. І таму я не думаю, што рэжым здольны на такія метады як выкраданне беларусаў ці нават збіццё, ці забіццё беларусаў за мяжой".

Як вядома, з-за рэпрэсій у Беларусі за мяжу выехалі сотні тысяч беларусаў. Улады РБ спрабуюць спыніць гэты працэс ці нават "вярнуць" частку людзей. Кожны беларус, які цяпер жыве за мяжой і вырашае вярнуцца, рызыкуе трапіць у турму, падкрэслівае Азараў.

Нядаўна ў інтэрв'ю Еўрарадыё Аляксандр Азараў выказаўся на тэму "агентаў і шпіёнаў", якіх з Беларусі засылаюць у краіны ЕС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі