Рок-гурт "Би-2" адмяніў канцэрт у Омску з-за банера з літарай Z на сцэне

Рок-гурт "Би-2" адмяніў канцэрт у Омску з-за банера з літарай Z на сцэне

Рок-гурт "Би-2" адмяніў канцэрт у Омску з-за банера з літарай Z на сцэне. Адбылося гэта за 15 хвілін да яго пачатку. Як піша om1.ru, на банеры быў сцяг РФ і надпіс "Zа президента!". На яго фоне "Би-2" выступаць адмовіліся. Прадстаўнікі гурта завесілі яго чорнай тканінай, але чыноўнікі загадалі яе зняць. Тады музыкі і прынялі рашэнне не выступаць, і з'ехалі.

"Нам не далі правесці канцэрт, яго давялося адмяніць, пішуць прадстаўнікі гурта ў сацсетках. — Зараз гэтыя падзеі могуць быць выкарыстаны для працягу інфармацыйнай атакі... Мы абавязкова пракантралюем, каб усе грошы нашым прыхільнікам былі вернутыя".

Тыдзень таму расійскі рок-гурт ДДТ адмовіўся выступаць на пляцоўцы ў Цюмені, дзе намалявалі літару Z.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі