РПЦ паведаміла, як апавяданні Чэхава, Буніна і Купрына шкодзяць школьнікам
Некаторыя апавяданні Антона Чэхава, Івана Буніна і Аляксандра Купрына з'яўляюцца "мінай запаволенага дзеяння" для школьнікаў. Пра гэта заявіў протаіерэй РПЦ Арцемій Уладзіміраў на пасяджэнні патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
Па словах расійскага святара, якія перадае РБК, метадысты выбіраюць для вывучэння школьнікамі неадпаведныя апавяданні. У якасці прыклада ён згадаў "Аб каханні" Чэхава, "Куст бэзу" Купрына і "Каўказ" Буніна. Па словах протаіерэя, у іх апяваецца вольнае каханне. У адным выпадку ашуканы муж забівае сябе, у другім — распадаецца сям'я, у трэцім — адзюльтэр канчаецца нічым, нагадаў Уладзіміраў.
Уладзіміраў лічыць, што патрыяршая камісія павінна звярнуцца з прапановамі ў дэпартамент адукацыі наконт гэтых апавяданняў.
Дарэчы, на пачатку сакавіка патрыярх Кірыл прапанаваў стварыць адзіны спіс літаратуры для вывучэння ў школах Расіі.