Белорусский активист Василий Парфенков ранен в боях на Донбассе (фото)
У зоне антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне паранены беларус Васіль Парфянкоў, былы палітвязень. На ўсходзе Украіны ён ваюе ў складзе батальён Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Як паведамляе “Згуртаваньне патрыётаў” у сваім фэйсбуку, раненне ён атрымаў 13 верасня ў Песках падчас кантактнага бою. Цяпер ён знаходзіцца ў лякарні. Мяркуючы па фотаздымках, Парфянкоў паранены ў нагу ў некалькіх месцах.
Беларускі актывіст браў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе з канца мінулага года.
У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны па справе “аб масавых беспарадках” у Мінску 19 снежня 2010 года. Яго асудзілі на чатыры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні таго ж года Парфянкоў быў памілаваны і выйшаў на волю.
У зоне канфлікту на Данбасе на баку ўкраінскіх вайскоўцаў ваюе яшчэ адзін былы беларускі палітвязень, Эдуард Лобаў.