Депутат Бороденя: После выборов резких скачков курса доллара не будет

Дэпутат Барадзеня: Пасля выбараў рэзкіх скачкоў курса долара не будзе

Асенняя сесія дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пачалася сёння, 2 кастрычніка. Падчас гэтай сесіі дэпутаты павінны разгледзіць і прыняць дзяржаўны бюджэт на 2016 год.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, дэпутат Валерый Барадзеня заявіў, што пасля выбараў не прадбачыць рэзкіх скачкоў курса долара. І ўвогуле, сцвярджае ён, курс валюты не з’яўляецца індыкатарам.

“У нас сёння ўвогуле свабоднае курсаўтварэнне. Хачу сказаць, што курс валюты не з’яўляецца індыкатарам і не закладваецца пры разліках бюджэту. Ён будзе складвацца ў залежнасці ад попыту і прапановы на рынку, ад таго, наколькі эфектыўна мы будзем працаваць і будуць працаваць нашы экспарцёры, як будуць функцыянаваць рынкі, які будзе прыток валют у краіну. Я б не чакаў ніякіх скачкоў. У асноўным гэта залежыць не ад дзеянняў ураду, а ад дзеянняў насельніцтва па дэпазітах. Таму я не чакаю рэзкіх рухаў і курс валют не з’яўляецца індыкатарам на канец і на пачатак году”, — сказаў Валерый Барадзеня.

Последние новости

Главное

Выбор редакции