"Доверие, уважение и солидарность". Новогоднее обращение Светланы Тихановской

Новогоднее обращение Светланы Тихановской / скриншот трансляции 
Новогоднее обращение Светланы Тихановской / скриншот трансляции 

Лидерка белорусских демократических сил Светлана Тихановская обратилась к белорусам, чтобы поздравить с Новым 2023-м годом. Далее Еврорадио публикует полный текст речи политика, без сокращений и переводов.


Дарагія беларусы, як вы?

Як прайшлі вашыя тыдні перад Новым годам? Я не ведаю, ці кажа вам гэта хтосьці, але вы робіце неймаверную працу. Вы будуеце жыццё ва ўмовах, калі планаваць не атрымліваецца нават на два тыдні наперад. Вы гадуеце вольных і таленавітых дзяцей, нягледзячы на жахлівы стан эканомікі і адукацыі. Насуперак нагнятанню нянавісці з усіх бакоў вы захоўваеце дабрыню і пяшчоту. Вы справіліся з гэтым надзвычайна складаным годам і стварылі сваім блізкім хоць крыху святочнага настрою. Адно гэта – ужо нагода ганарыцца сабой.

Праз гэты зварот мяне могуць пачуць і тыя, хто яго чакаў; і тыя, хто расчараваўся і страціў надзею на перамены; і тыя, хто наогул не цікавіцца, што кажа Святлана Ціханоўская.

Я дзякую, што вы слухаеце мяне. Але ж ці можаце вы пачуць і зразумець адно аднога? Як працоўны Белкамунмаша, які страціў працу ў выніку масавых скарачэнняў, можа зразумець сталічнага айцішніка, які адкрывае кавярню ў старым горадзе і шукае супрацоўнікаў? Як жыхарка Магілёва, якая вызваляецца ад хатніх справаў амаль што ўначы, – як яна можа зразумець палітычнага эмігранта, які не можа вярнуцца дадому і ўжо не ўпэўнены, што яго там чакаюць? Як жонка палітзняволенага Алеся Бяляцкага, якая атрымлівала за мужа Нобелеўскую прэмію, – зразумее студэнтку, якая прыехала скараць Мінск і калі праходзіць міма Валадаркі, не задумваецца, што гэта за месца? Хіба можа пенсіянер з Віцебска, які глядзіць тэлевізар і верыць прапагандзе, зразумець сваю дачку, якая адсядзела суткі за фота з пратэстаў? Ці магчыма, каб маці добраахвотніка, які загінуў, змагаючыся супраць захопніцкіх войскаў Расіі, зразумела дачку пракурора, якая стамілася спрачацца з бацькам пра палітыку?

Я лічу, што паразумецца можна. Бо праблема не ў тым, што мы розныя. Праблема ў тым, што кожнаму здаецца, нібыта іншыя не чуюць і не разумеюць яго. Так мы губляем давер адно да аднога і веру ў саміх сябе.

Ведаеце, неяк мне патэлефанаваў жыхар аднаго невялікага горада, і распавёў сваю гісторыю. Ён пачаў яе словамі – «я маленькі чалавек, я няшмат магу». Яго словы моцна мяне закранулі, бо гэта вельмі падобна на тое, як бачаць сябе беларусы. Але ведаеце, пра што была гісторыя гэтага чалавека? Ён адзін змог спыніць цэлы цягнік з ваеннай тэхнікай, які павінен быў ехаць на вайну. Толькі ўявіце: маленькі чалавек, які спыніў вялікі цягнік.

Шчыра кажучы, мне таксама здаецца, што я маленькі чалавек. Але я ўзгадваю мужчыну, які спыніў цягнік, і думаю, што нам з вамі ўсім варта перастаць лічыць сябе маленькімі людзьмі. Мы праходзім такі складаны шлях – і ніхто не мае права яго зняцэніць. Мы зусім не маленькія людзі. Калі мы верым адно ў аднога і ў саміх сябе — мы — нацыя.

Нацыя Скарыны і Шагала. Купалы і Каліноўскага. Нацыя алімпійскіх чэмпіёнаў і нобелеўскіх лаўрэатаў. Нацыя таленавітых музыкаў і навукоўцаў. Сумленных рабочых і лагодных гаспадароў. Мы нацыя, якая заўсёды абірае заставацца людзьмі. І ніхто не прымусіць нас забыцца, хто мы ёсць.

Так, ёсць у нас такая рыса – сумневы ў сабе. І нам часам так хочацца, каб хтосьці больш моцны, вопытны, бясстрашны прыйшоў і дапамог нам вырашыць усе праблемы. Каб з’явілася моцная рука, якая пакажа нам шлях.

***

Але хтосьці больш моцны, вопытны і бясстрашны – гэта мы з вамі. Нацыі не патрэбная моцная рука – нам патрэбныя давер, узаемапавага і салідарнасць. Я хачу дагрукацца да кожнага, таму гатовая гаварыць па-рознаму – каб пачулі ўсе.

Как у многих из вас, у меня есть дети. Я знаю цену человеческой жизни и я категорически против войны. Меня, как и вас, пугает то, как близко война подошла к нашему дому. То, что на своих кухнях мы обсуждаем угрозу ядерного оружия, мужчинам по всей стране приходят повестки, а подросткам в школах показывают оружие – это не нормально.

Наша страна на пороге войны, которая не нужна никому из нас. Те, кто называет себя правительством, утратили независимость и находятся под влиянием России, и именно поэтому с нашей территории летят ракеты в Украину. Цены в стране растут, потому что соучастие в чужой войне обходится очень дорого. В стране тысячи политических заключенных, их число растет каждый день. Это разбивает моё сердце и сердца всех их близких. Но это сказывается и на благополучии всех граждан – ведь только освобождение политзаключенных может стать поводом для начала снятия санкций. В итоге растущие цены, страх мобилизации, изоляция – вот что беларусам сейчас предлагает государство.

Россия напала на Украину, потому что решила, будто украинцев как нации не должно существовать. Убиты десятки тысяч мирных жителей, в том числе дети – и это чудовищная трагедия. Но Россия проиграет эту войну, потому что украинцы защищают свой дом и на их стороне – весь мир. Россия проиграет эту войну. А мы, беларусы, или отправимся за ней в пропасть – или сможем построить мирное будущее, которого заслуживаем.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Последние новости

Главное

Выбор редакции