КГБ признал издание Hrodna.life "экстремистским формированием"

Графіці ў Гродне падчас першай хвалі каранавіруса / hrodna.life
Графіці ў Гродне падчас першай хвалі каранавіруса / hrodna.life

Інтэрнэт-выданне hrodna.life прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Яго дадалі ў "пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці", апублікаваны на сайце МУС.

"Група грамадзян з ліку стваральнікаў, удзельнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.life, Telegram-каналаў "Гродна like!", Hrodna One Love, а таксама YouTube-канала Hrodna One Love ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць", — паведамляе МУС.

Рашэнне аб прызнанні Hrodna.life прыняў 11 лістапада Камітэт дзяржбяспекі. У спіс МУС выданне ўнеслі 21 лістапада.

Раней улады прызналі экстрэмісцкімі матэрыялы, апублікаваныя на сайце Hrodna.life.

Сайт Hrodna.life стаў восьмым беларускім медыя, якое атрымала статус "экстрэмісцкага фармавання". Раней такімі былі прызнаныя Еўрарадыё, інфармагенцтва БелаПАН, "Наша Ніва" ды іншыя.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Последние новости

Главное

Выбор редакции