Кирпич на памятнике в Брестской крепости перекрасили "под старину" (фото)
Напачатку верасня ў карыстальнікаў інтэрнэту выклікалі абурэнне фотаздымкі, зробленыя ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. Яны дэманстравалі рэканструкцыю руінаў езуіцкага калегіума. Помнік, які ахоўваецца дзяржавай, умацоўваўся з дапамогай сучаснай цэглы Гарынскага камбіната будаўнічых матэрыялаў.
У каментары телеканалу “Белсат” дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк пагадзіўся з тым, што выгляд помніка не быў эстэтычным, але ён з’яўляўся часовым варыянтам. Чыноўнік паведаміў, што працы павінныя скончыцца да канца верасня, і тады ўсё будзе выглядаць інакш.
Сапраўды, цяпер гістарычны помнік выглядае інакш, чым месяц таму. Сучасная цэгла, якая першапачаткова была жоўтага колеру, цепер займела чырвонае адценне, больш падобнае да арыгінальнага колеру руінаў.