Новые белорусские монеты чеканили в Словакии? (фото)
Беларускія манеты, якія пасля дэнамінацыі налета трапяць у абарачэнне, імаверна чаканіліся ў Славакіі. Пра гэта можа сведчыць фота, якое выклаў нумізмат Петр Барта. Здымак зроблены ў 2009 годзе ў Нумізматычным музеі горада Крэмніца. Грошы датуюцца 2009 годам і цалкам супадаюць з узорамі, якія прадставіў днямі Нацыянальны банк Беларусі.
Інфармацыю пра тое, што манетны двор горада Крэмніца распачаў вытворчасць беларускіх манет, у той год пацвердзіў кіруючы гэтай арганізацыяй Уласціміл Калінец. Па яго словах, да канца 2009 года планавалася выбіць 110 мільёнаў манет для Беларусі, паведамляе intex-press.by
Нумізматычныя сайты таксама інфармуюць пра наклад некаторых манет. 5 капеек — 6 мільёнаў, 10 капеек — 34 мільёны, 20 капеек — 15 мільёнаў, 50 капеек — 36 мільёнаў, 1 рубель — 24 мільёны штук.
Нацбанк дагэтуль не паведамляе, дзе вырабляліся новыя беларускія грошы і спасылаецца на “камерцыйную таямніцу”.
Фота: Belcoins.com, Нацбанк