В Белостоке создана общественная инициатива «SOS Гродно!»
У Беластоку створаная грамадская ініцыятыва «SOS Гродна!». Яе ачоліў Пётр Янкоўскі, кіраўнік фонда «Дапамога дзецям Гродзеншчыны».
Пра гэта было абвешчана на сумеснай прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў
беларускага руху «За Свабоду» і кіраўніцтва Беластока.
Чакаецца, што сёння гарадская рада гэтага горада прыме спецыяльную пастанову ў справе захавання агульнай гісторыка-культурнай спадчыны еўрарэгіёна «Нёман», якая знішчаецца ў Гродне.
Таксама стала вядома, што дэпутат польскага сейма Роберт Тышкевіч зрабіў дэпутацкі запыт міністру культуры і нацыянальнай спадчыны пра захады, якія магла б рабіць Польшча ў справе абароны агульнай гістарычнай спадчыны.
БелаПАН