Руды пра будучыню Беларусі "з агульначалавечымі каштоўнасцямі"

Кірыл Руды / Tut.by
Кірыл Руды / Tut.by

Tut.by запусціў цыкл артыкулаў, прысвечаных заснавальніку партала Юрыю Зісеру. У ім вядомыя беларусы разважаюць, якім бачаць будучыню краіны. Першым героем стаў былы амбасадар Беларусі ў Кітаі, эканаміст Кірыл Руды.

Мара Рудага — бачыць будучыню Беларусі "прадказальнай":

"З эканомікай, якая пастаянна расце, і жіццём, якое паляпшаецца. Са звычкай, што заўтра будзе дакладна лепш, чым учора. З прышчэпкай ад папулізму і сацыялізму. Будучыня, адкрытая для эксперыментаў і магчымасцяў. Якая прыцягвае людзей з розных краін і прафесій. З моладдзю, якая прыязджае вучыцца і працаваць, і са сталымі людзьмі, якія едуць адпачываць і вандраваць. Са зразумелымі без тулмачэнняў правіламі, агульначалавечымі каштоўнасцямі".

На думку эканаміста, у Беларусі ў будучыні два шляхі — "ці чакаць, ці даганяць", але мы можам атрымліваць задавальненне ад самога руху:

"У абодвух выпадках некамфортна. У першым — час запавольваецца і рухаецца назад, супярэчыць эвалюцыі. У другім — паскараецца і апярэджвае нас, пагражае выкінуць тых хто не паспявае. У нашым гістарычным перыядзе мы, як і многія іншыя краіны, асуджаныя не супадаць з сусветным цячэннем жыцця. Але ёсць магчымасць тут і цяпер атрымаць задавальненне ад самога руху, а не ад яго вынікаў. Ад пастаяннасці росту, а не ўсведамлення яго мэты".

Падчас працы паслом Беларусі ў Кітаі Рудага ўразіла зацікаўленасць уладаў развіццём прыватнага сектара:

"Там няма ціску на бізнес. Бо гэта адна з апор ўлады, якая дае эканамічны рост. Для нас было дзіўна, як пракуратура ў Кітаі ўзбуджае справы супраць тых, хто замінае развіццю прыватнага сектара, як да мясцовых уладаў даводзяць паказчыкі па скарачэнні неэфектыўных і залішніх вытворчасцей. З аднаго боку, у эканоміцы там няма "самаедства", калі дзяржава сама сябе кантралюе і карае. З іншага боку, у палітыцы, прапагандзе, цэнзры там няма нявызначанасці — няма іншых колераў, акрамя чырвонага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі