Рускае фармаванне УСУ апублікавала відэа з Бранскай вобласці

Байцы "Рускага добраахвотніцкага корпуса" / кадр з відэа
Байцы "Рускага добраахвотніцкага корпуса" / кадр з відэа

Расіяне ўварваліся на тэрыторыю Расіі. "Рускі Добраахвотніцкі корпус" (рускае фармаванне ў складзе УСУ) выклаў у сацсеткі некалькі відэа, знятых у Бранскай вобласці Расіі. На іх байцы стаяць са сцягам корпуса. За спінамі ў іх — фельчарска-акушэрскі пункт і "Пошта Расіі".

Ваяры заклікалі далучацца да супраціву пуцінскаму рэжыму. Таксама хлопцы на відэа кажуць, што яны не ваююць з мірным насельніцтвам.

Тым часам ФСБ паведаміла, што ў Бранскую вобласць прарвалася ўкраінская ДРГ (дыверсійна-разведвальная група). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі