РУУС Мінска адмовіліся прымаць перадачы для затрыманых
Сілавікі падчас нядзельнага маршу 13 снежня 2020 года / "Радыё Свабода"
Усе сталічныя РУУС адмовіліся прымаць перадачы для затрыманых. Пра гэта паведамляе ТГ-канал spiski_okrestina — яго валанцёры дзяжураць каля участкаў кожны пратэстны дзень. Ёсць інфармацыя, што толькі ў Партызанскім РУУС валанцёры змаглі перадаць затрыманым цёплыя рэчы, ваду і адзін пакет ежы. У Першамайскім РУУС таксама ўзялі для затрыманых цёплыя рэчы.
На дадзены момант у спісах валанцёраў — 152 затрыманых. У спісах праваабарончага цэнтра "Вясна" — 137 прозвішчаў.
Паводле ацэнак журналістаў, у Мінску сёння прайшло каля 120 лакальных пратэстных акцый. Гуляць па сваіх гарадах выходзілі жыхары Гродна, Магілёва, Пінска, Заслаўя, Брэста і іншых гарадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.