Рыжанкоў у лістападзе чакае ў Мінску міністраў ЕС

Рэжым Лукашэнкі спрабуе наладзіць кантакты з Захадам?

Рэжым Лукашэнкі спрабуе наладзіць кантакты з Захадам? / sb.by

Міністр замежных спраў РБ Максім Рыжанкоў у лістападзе чакае ў Мінску міністраў ЕС. Іх запрасілі на міжнародную канферэнцыю па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі ў рэгіёне, якую плануе правесці рэжым Лукашэнкі. Рыжанкоў сцвярджае, што на яе запросяць прадстаўнікоў "усіх зацікаўленых бакоў", у тым ліку і суседзяў, а таксама "іншых дзяржаў ЕС і СНД". Міністр сцвярджае, што "сярод патэнцыйных удзельнікаў канферэнцыі ўжо пацвердзілі свой удзел шэраг міністраў краін Еўрапейскага саюза". Пацверджанняў гэтага пакуль няма.

Як вядома, адказнасць за міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, які пачаўся ў 2021 годзе, ускладаецца Захадам на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, за якім відавочна стаіць Расія. Ён стаў прычынай увядзення супраць Беларусі санкцый, закрыцця на межах з краінамі ЕС пунктаў пропуску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі