“Сацыялогія ў канцлагеры”: ці можна давяраць сацапытанням у Беларусі — эфір

Алег Алампіеў

Алег Алампіеў / Еўрарадыё

Практычна ўсе незалежныя сацыёлагі выгнаныя з Беларусі альбо пастаўленыя ва ўмовы немагчымасці легальна працаваць і праводзіць сацыялагічныя апытанні. Тым не менш, даследванні свае яны не спынілі і час ад часу ў публічнай прасторы з’яўляюцца вынікі сацыялагічных апытанняў і даследванняў, праведзеных незалежнымі сацыёлагамі з-за мяжы. Але шмат хто ставіць пад сумнеў праўдзівасць адказаў на такія ананімныя апытанні з-за мяжы і зроблных на іх падставе высноў пра стан беларускага грамадства і яго настроі.

Нацыянальныя рэпрэзэнтатыўныя апытанні — ці магчымыя яны ў сённяшняй Беларусі і якім чынам яны праводзяцца? Ці ўлічваецца фактар страху пры атрыманні адказаў і ці можна на падставе такіх адказаў рабіць нейкія высновы? З якімі складанасцямі падчас такіх даследванняў сутыкаюцца сацыёлагі і што можна сказаць пра агульны стан беларускага грамадства на сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Беларускай аналітычнай майстэрні Алег Алампіеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.