Сакратар ЦВК падзякаваў мінскай міліцыі за вытрымку і стойкасць

Сакратар ЦВК падзякаваў мінскай міліцыі за вытрымку і стойкасць

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік сёння правёў ідэалагічны занятак з супрацоўнікамі сталічнай міліцыі. Чарговы занятак па ідэалагічнай падрыхтоўцы прайшоў ва ўпраўленні сталічнай ДАІ. Падчас мерапрыемства была закранутая тэма сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў.

Лазавік распавёў міліцыянтам пра гісторыю правядзення прэзідэнцкіх выбараў і пра акалічнасці сёлетняй выбарчай кампаніі. Сакратар ЦВК пазнаёміў праваахоўнікаў з асаблівасцямі фармавання выбарчых камісій і спісаў выбаршчыкаў. Ён засяродзіў увагу на гістарычных этапах беларускіх выбараў, нагадаў пра парадак рэгістрацыі і арганізацыі назірання за выбарамі.

Пры гэтым Мікалай Лазавік высока ацаніў працу сталічнай міліцыі і ў падзякаваў усяму асабістаму складу за вытрымку і стойкасць, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі