Салігорскі "Шахцёр" згуляў унічыю 1:1 з "Дамжале" ў Лізе Еўропы

Салігорскі "Шахцёр" згуляў унічыю 1:1 з "Дамжале" ў Лізе Еўропы

У чацвер, 14 ліпеня, прайшлі матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы. Салігорскі "Шахцёр" на сваім полі згуляў унічыю 1:1 з "Дамжале" са Славеніі. Ігняціевіч адкрыў лік на 35-й хвіліне. Госці, час ад часу, праводзілі імклівыя контратакі, адна з якіх на 52-й хвіліне скончылася голам Трайкоўскі. Лік ужо не змяніўся, але госці мелі моманты і маглі нават вырваць перамогу.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю 1:1 на стадыёне "Трактар" з ірландскім "Сэнт-Патрыкам", а жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" сенсацыйна выйграла ў гасцях у венгерскага "Дэбрэцэна" — 2:1.

Матчы ў адказ усе тры каманды правядуць праз тыдзень, 21 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі