Санкцыі: расійскія спартсмены два гады не змогуць выступаць пад сцягам РФ
Расійскія спартсмены два гады не змогуць выступаць пад сцягам РФ на чэмпіянатах свету, Алімпійскіх гульнях, Паралімпіядах (ім давядзецца выкарыстоўваць нейтральны сцяг). Расія не зможа прымаць міжнародныя спаборніцтвы. 17 снежня апублікаванае рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда ў Лазане. Ён зацвердзіў санкцыі, якія раней былі ўведзены Сусветным антыдопінгавым агенцтвам у дачыненні расійскага спорту. WADA адрэагавала на зробленыя змены ў базе даных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.
Дакумент Спартыўнага арбітражнага суда можна пабачыць тут.
Такім чынам размовы пра магчымы перанос хакейнага чэмпіянату свету з Беларусі ў Расію ўжо не маюць сэнсу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.