Саўмін скараціў колькасць забруджаных Чарнобылем вёсак на 203

Саўмін скараціў колькасць забруджаных Чарнобылем вёсак на 203

Колькасць населеных пунктаў у зонах радыеактыўнага забруджвання ў Беларусі зменшылася на 203 адзінкі. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 11 студзеня. Дакумент мае назву "Аб зацвярджэнні пераліку населеных пунктаў і аб'ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета міністраў Рэспублікі Беларусь".

Згодна з новым спісам, у зонах радыеактыўнага забруджвання цяпер знаходзяцца 2 193 населеныя пункты і 52 аб'екта. У ранейшым спісе, які прымалі пяць гадоў таму, у лютым 2010 года, іх было на 203 адзінкі больш (аб’ектаў — на 20 адзінак). Колькасць насельніцтва, якое пражывае ў населеных пунктах, што згодна з новай пастановай выходзяць з зон радыеактыўнага забруджвання, складае 30 912 чалавек.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі