“Шахцёр” захоўвае 2-е месца ў чэмпіянаце Беларусі, мінскае “Дынама” — 3-е

“Шахцёр” захоўвае 2-е месца ў чэмпіянаце Беларусі, мінскае “Дынама” — 3-е

24 лістапада прайшлі ўсе восем матчаў перадапошняга, 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Сталічнае “Тарпеда” прайграла дома жодзінскаму “Тарпеда-БелАЗ” — 0:2, “Дняпро” саступіў мінскаму “Дынама” — 0:3, “Слуцк” прайграў “Іслачы” — 0:1, “Віцебск” перамог “Гарадзею” з лікам 1:0, брэсцкае “Дынама” згуляла ў нічыю з “Гомелем” — 0:0, “Мінск” саступіў “Нёману” — 1:2, “Смалявічы” прайгралі “Шахцёру” — 0:2, а БАТЭ вырваў перамогу ў “Промня” — 4:1.

Інтрыга з размеркаваннем 2 і 3 месцаў застанецца ў апошнім туры. “Шахцёр” знаходзіцца на 2-м месцы і мае 61 ачко, за ім ідзе мінскае “Дынама” з 60 ачкамі, а на 4-м радку знаходзіцца “Віцебск”, у якога 59 ачкоў. У выпадку пройгрышу ў апошнім туры салігорцы могуць увогуле застацца без медалёў. А “Віцебск” усё яшчэ захоўвае шансы на тройку лідараў.

Што да аўтсайдэраў, то ў апошнім туры высветліцца, ці захавае “Прамень” прапіску ў вышэйшым дывізіёне. Пакуль ён мае аднолькавую колькасць ачкоў са “Смалявічамі”. Калі яны прайграюць, а “Прамень” атрымае хаця б нічыю, то сталічная каманда застанецца ў эліце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі