"Шахцёр" замацаваўся ў тройцы пераможцаў чэмпіянату Беларусі па футболе

"Шахцёр" замацаваўся ў тройцы пераможцаў чэмпіянату Беларусі па футболе

6 лістапада прайшлі тры матчы 28-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Салігорскі "Шахцёр" у гасцях у "Іслачы" святкаваў перамогу з лікам 3:1.
 
За два туры да канца чэмпіянату "Шахцёр" мае 55 ачкоў і займае другое месца ў турнірнай табліцы. Такім чынам клуб гарантаваў, што застанецца ў тройцы пераможцаў чэмпіянату і ў наступным годзе будзе гуляць у кваліфікацыі Лігі Еўропы. У наступных турах "гарнякоў" чакае хатні матч з мазырскай "Славіяй" і выязны — з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ".

Бабруйская "Белшына" ў сябе дома прымала футбалістаў "Слуцка". Гэтая гульня скончылася з лікам 0:0. А мінскае "Дынама" ў гасцях перамагло гродзенцаў з "Нёмана" — 3:2.

Апошні матч 28-га тура пройдзе 7 лістапада паміж "Славіяй" і "Гарадзеяй".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі