Шматдзетны бацька з Браслава атрымаў "хімію" за лістоўкі пра пракурора

Шматдзетны бацька з Браслава атрымаў "хімію" за лістоўкі пра пракурора

Шматдзетны бацька з Браслава 38-гадовы Алег Раманчык (у яго чацвёра непаўналетніх дзяцей) атрымаў тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімію") за лістоўкі. Такое рашэнне 7 лютага прыняў суд Шаркаўшчынскага раёна, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі.

Падпольшчык дзейнічаў са снежня 2020-га да студзеня 2021 года. Ён распаўсюджваў лістоўкі, у тым ліку з данымі і фота пракурора Браслаўскага раёна. Звычайна раскідваў іх у паштовыя скрыні ў пад'ездах шматкватэрных дамоў. У іншых лістоўках заклікаў землякоў да нейкіх дзеянняў.

Мужчыну прызналі вінаватым у "распаўсюдзе заведама ілжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу", у распаўсюдзе персанальных даных і ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Шматдзетны бацька з Браслава атрымаў "хімію" за лістоўкі пра пракурора

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі