Што трэба ведаць пра выбары прэзідэнта ЗША, каб сачыць за імі было цікавей
Трамп vs Харыс
Роўна праз тыдзень, 5 лістапада, пройдуць выбары прэзідэнта ЗША. Беларусы, пазбаўленыя шанцу назіраць за ўласнымі займальнымі перадвыбарчымі гонкамі, могуць паглядзець, як усё павінна адбывацца.
Канкурэнцыя, "ноздра ў ноздру" і інтрыга да апошніх хвілін — вось чаго мы чакаем ад гэтых, як і ад кожных амерыканскіх выбараў.
Каб 5 лістапада вы маглі зразумець, што там наогул адбываецца, мы загадзя вывучылі памяткі ад ВВС і склалі для вас просты мануал. З ім назіраць за працэсам галасавання будзе яшчэ цікавей.
Пераможа не той, хто самы папулярны
Ну, вы ведаеце: кандыдаты б'юцца не за кожны голас кожнага амерыканца. Яны б'юцца за перамогу ў асобных "конкурсах", якія праходзяць у 50 штатах.
У кожным штаце ёсць пэўная колькасць так званых галасоў калегіі выбарцаў. Збольшага гэтая колькасць вызначаецца колькасцю насельніцтва штата. Усяго ёсць 538 галасоў — і перамагае той, хто набраў хаця б 270.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.