Штодзясятаму беларусы ніякавата глядзець у вочы калегаў пасля карпаратыва

Карпаратыў

Карпаратыў / pixabay

Больш паловы апытаных беларусаў сказалі, што ў іх кампаніі запланавалі карпаратыў. Але толькі прыкладна штотрэці лічыць такія імпрэзы карыснымі для ўмацавання карпарацыйнага духу. А 12% апытаных беларусаў назвалі іх пустым марнаваннем грошай, піша Office Life са спасылкай на даследаванне Rabota.by.

Больш 12% працаўнікоў прызналіся, што ім сорамна было глядзець у вочы калегам і кіраўніцтву пасля імпрэзы. І 48% сказалі, што бачылі паводзіны калегаў, за якія можа стаць сорамна!

У большасці выпадкаў кампанія плаціць за адпачынак сваіх супрацоўнікаў. З апытаных толькі 12,3% выдаткоўваюць на свята свае грошы. А якім фарматам карпаратыву аддаюць перавагу беларусы? Каля 30% лічаць, што лепшы карпаратыў — адпачынак у рэстаране.

Зрэшты, беларусы і без карпаратываў не нудзяцца. Большасць супрацоўнікаў кампаній (78,8%) сказалі, што можна было прапусціць імпрэзу без наступстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі