Сілавікі затрымлівалі шоўмэна Дзяніса Кур'яна – "Наша Ніва"

Дзяніс Кур’ян

Дзяніс Кур’ян / ilinterviews.com

Сілавікі затрымлівалі шоўмэна і тэлевядоўцу Дзяніса Кур'яна, піша "Наша Ніва". Невядома, было гэта кароткатэрміновае затрыманне ці шоўмэн ужо адбыў арышт.

Раней паведамлялася пра затрыманне блогеркі Ганны Бонд і спявачкі Ларысы Грыбалёвай

Паводле звестак "НН", ад усіх затрыманых патрабавалі спыніць медыйную актыўнасць і бізнес. Выданне адзначае, што ў інстаграм-акаўнтах Кур'яна і Грыбалёвай, якія маюць дзясяткі тысяч фаловераў, ужо з тыдзень не з'яўляюцца новыя публікацыі. Ганна Бонд пасля вызвалення апублікавала некалькі сторыз, але не робіць рэпартажаў, замалёвак, жартаў і рэкламы, як раней. 

"НН" са спасылкай на крыніцы ў дзяржСМІ сцвярджае, што ўлады вырашылі абмежаваць папулярнасць блогераў, не залежных ад рэжыму. Пакінуць хочуць толькі лаяльных блогераў, якія супрацоўнічаюць з міліцыяй і дзяржаўнымі тэлеканаламі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі