Сіноптыкі: У Беларусі ўсталявалася надвор'е, характэрнае для пачатку снежня

Сіноптыкі: У Беларусі ўсталявалася надвор'е, характэрнае для пачатку снежня

У ноч на 11 лістапада на тэрыторыю Беларусі абрынуліся моцныя снегапады, звязаныя з паўднёвым цыклонам, які прайшоўся па паўднёвым усходзе нашай краіны. Як паведаміла Еўрарадыё галоўны сіноптык Белгідрамета Святлана Рыбакова, амаль паўсюль усталявалася снежнае покрыва вышынёй да 14 см, па Віцебскай вобласці — да 26 см.

"Сёння ўдзень атмасферныя франты пакідаюць нашу тэрыторыю, таму з ростам атмасфернага ціску надвор'е паляпшаецца. Але ў некаторых раёнах пройдзе невялікі снег", — кажа сіноптык.

Згодна з прагнозам, у бліжэйшыя дні варта чакаць пахаладання: у Беларусь прыходзіць спакойная зіма. Тэмпературны фон будзе ніжэй за кліматычную норму на 5-7 градусаў, што характэрна для пачатку снежня.

"Але ў нядзелю, 13 лістапада, толькі Гомельская вобласць усё ж апынецца пад уплывам цыклону, які будзе змяшчацца праз Украіну. Таму ўдзень там чакаюцца снегапады", — дадае Святлана Рыбакова.

Тэмпература паветра ў ноч на пятніцу знізіцца ад -2 да -8 градусаў, па поўначы, пры праясненнях, да мінус 9-14. Дзённая тэмпература — мінус 2-6, па паўднёвых раёнах — 0 +2. У некаторых раёнах у начныя гадзіны чакаецца туман.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі