Сіноптыкі: У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе халоднае надвор'е

Сіноптыкі: У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе халоднае надвор'е

У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца халоднае надвор'е, з начнымі замаразкамі, паўночнымі вятрамі і ападкамі пераважна на паўночным усходзе нашай краіны. І калі яшчэ нядаўна сярэдняя тэмпература паветра на 5-6 градусаў перавышала норму, дык цяпер яна ніжэйшая за яе на 1-3 градусы. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У аўторак у Беларусі чакаецца 8-14 градусаў вышэй за нуль, месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У сераду, 30 верасня, тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 цяпла (у асобных раёнах замаразкі да 0 — мінус 2), удзень — 8-13. Пераважна без ападкаў.

У чацвер у начныя гадзіны будзе 1-6 градусаў са знакам плюс, на глебе і месцамі ў паветры прагназуюцца замаразкі да 0 — мінус 4. У дзённыя гадзіны — 8-15 цяпла. Невялікія дажджы магчымыя толькі месцамі па Віцебскай вобласці.

У пятніцу, 2 кастрычніка, уначы чакаецца 1-8 цяпла (у асобных раёнах замаразкі — да 0 — мінус 3), удзень — 9-16 градусаў вышэй за нуль.

У канцы тыдня ў Беларусі крыху пацяплее. Замест паўночных вятроў над тэрыторыяй нашай краіны пачнуць панаваць паўднёвыя. У суботу ў начныя гадзіны будзе 3-9 цяпла (па поўдні на глебе магчымыя замаразкі — да 0 — мінус 2), у дзённыя гадзіны — 11-17 градусаў, у Брэсцкай вобласці — да 19. Пераважна без ападкаў. У нядзелю, 4 кастрычніка, будзе ўжо 3-10 ўначы, а ўдзень — ад 14 на Віцебшчыне да 21 цяпла на Брэстчыне.

Фота: bymedia.net, БЕЛТА

Сіноптыкі: У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе халоднае надвор'е

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі